Выбери любимый жанр

Хобіт, або вандроўка туды і назад - Толкин Джон Рональд Руэл - Страница 15


Перейти на страницу:
Изменить размер шрифта:

15

«Так, напэўна гэта лужына ці возера, а не падземная рака», — падумаў ён. Але ж ісці па вадзе ў цемры ён не адважыўся. Плаваць Більба не ўмеў, а таксама думаў пра мярзотныя, гідкія, слізкія пачвары з вялізнымі вырачынымі сляпымі вачыма, якія Ўюцца, трапечуць у вадзе. Дзіўныя стварэнні жывуць у рэках і азёрах у сэрцы гор: рыбы, чые продкі заплылі сюды невядома колькі гадоў таму і ніколі ўжо не выплылі. Рыбы, чые вочы раслі ўсё болын і больш, і больш, адчайна спрабуючы бачыць у паўнюткай цемры, а таксама істоты нават больш слізкія і агідныя за рыбу. Нават у тунелях і праходах, якія гобліны зрабілі для сябе, жывуць незнаёмыя для іх пачвары, якія збеглі ад сонечнага святла і стаіліся ў змроку. Некаторыя пячоры існавалі задоўга да гоблінаў, якія толькі пашырылі іх ды аб'ядналі праходамі. Даўнія жыхары яшчэ там: хаваючыся па кутах, крадуцца, вы-нюхваюць, вышукваюць.

Глыбока-глыбока ў тоўшчы гары капя цёмных азёрных водаў жыў стары Глыкс, невялікі слізкі пачварань. Не ведаю, адкуль ён узяўся, хто ён ці што ён. Проста Глыкс — чорны, як сама цемра, толькі два вялізныя круглыя вокі ззялі бледным святлом на яго худым твары. Ён меў маленькі човен і веславаў на ім ціхутка па сваім возеры (бо Більба напаткаў менавіта возера, шырокае, глыбокае і смяротна халоднае). Веславаў Глыкс зусім бязгучна, апусціўшы шырокія ступні ў ваду па баках чоўна. I рушыў таксама бязгучна, як прывід. Ён выглядаў сваімі бледнымі лупатымі вачыма-ліхтарамі сляпую рыбу, якую выхопліваў з вады ў імгненне вока. Мяса Глыкс любіў таксама. Гобліны яму пада-баліся — калі шанцавала здабыць якога. Аднак жа даводзілася асцярожнічаць, каб гобліны яго не знайшлі і няладнага не западозрылі. Так што гоблінаў ён проста душыў, падкраўшыся ззаду, калі здаралася каго напаткаць на беразе возера, на сваіх паляўнічых тэрыторыях. Трапляліся гобліны вельмі рэдка. Адчувалі яны, што завялося ў глыбіні, каля самых каранёў гары, нешта непрыемнае. Знайшлі гобліны возера даўно, капаючы тунелі, і ўцямілі, што далей ходу няма. Так што быў тут тупік, І ніякага сэнсу сюды ісці не было — хіба што Вярхоўны Гоблін загадае. Час ад часу яму хацелася рыбкі з возера, і час ад часу здаралася, што ён ані таго гобліна, ані рыбкі не бачыў.

А жыў Глыкс на слізкім каменным астраўку пасярод возера. Цяпер ён назіраў за Більба сваімі вачыма-тэлескопамі. Більба бачыць яго не мог, а ён хобіта бачыў добра і здзіўляўся, бо, відавочна, да гобліна Більба быў не надта падобны.

Глыкс забраўся у свой човен і адплыў, пакуль Більба сядзеў над вадою, амаль страціўшы і сэнс, і жаданне рушыць куды б тое ні было, збянтэжаны звыш усялякай меры. Раптам акурат побач аб'явіўся Глыкс і зашаптаў-зашыпеў: «Ах-х-х, ш-шанц-цуе нам, ш-шанцуе нам, ах-х, наш-шай каш-штоўнас-с-сці! Здаецца нам, выдатны ьсавалачак, глыточак цудоўненькі, дзівосссны для нас, гл-лыксс!» I калі ён сказаў «гл-лыкс-с», з глоткі яго вырваўся найжудасны гаытальны гук. Адгэтуль ён і імя свае атрымаў, хоць сам сябе ён заўсёды клікаў «мая каштоўнасць».

Хобіт ледзь са скуры сваёй не выскачыў, калі ў вушы яго ўпаўзло шыпенне і раптам побач вытыркнуліся з цемры бледныя вочы.

— Ты хто? — спытаў ён, выставіўшы кінжал перад сабою.

— Ш-што ж за іссстота такая, мая кашштоўнасссць, а? — прашыпеў Глыкс (які заўсёды размаўляў сам з сабой — нікога ж іншага побач не было). I намерыўся ён гэта высветліць, бо цяпер быў не галодны, а зацікаўлены. У іншым выпадку ён бы перш за ўсё схапіў ды прыдушыў, а шыпеў бы ўжо потым.

— Я — спадар Більба Торбінс. Я заблукаў, адарваўшыся ад гномаў ды чараўніка. Я не ведаю, дзе я. I не хачу ведаць — мне б толькі выбрацца адсюль.

— Шшто ж істота трымае ў ручкахх? — сказаў Глыкс, гледзячы на меч, які яму адразу ж не спадабаўся.

— Меч! Клінок з Гандаліна!

— С-с-с, — сказаў Глыкс і адразу зрабіўся ветлівы, — магчыменька, мы прысядзем тутачка ды пагутарым з істотаю трошачку, так, трошачку, мая каш-штоўнассць, а? А ці па-дабаюцца істоце загадкі, а?

Ён надта стараўся выглядаць прыязным ды выйграць час, пакуль не ўцяміць наконт хобіта ды мяча: ці прыдатны хобіт для ежы ды ці на самай справе хобіт тут адзін. Можа, і прагаладаецца, пакуль той час пройдзе. Акрамя загадак, нічога да галавы Глыксу не прыйшло. Загадваць загадкі ды, часам, адказваць на іх было адзінай вядомай яму гульнёй, за якой ён бавіў час з рознымі дзіўнымі істотамі па норах і зямлянках шмат, шмат часу таму, яшчэ да таго, як страціў усіх сяброў і быў выгнаны ў самоце ды суму і прыпоўз глыбока, глыбока ўніз, у цемру пад гарамі.

— Добра, — адказаў Більба, які таксама жадаў выйграць час, пакуль не даведаецца больш пра пачвару: ці галодны ён, адзін ці з паплечнікамі і ці сябра ён гоблінам.

— Загадвай першы, — сказаў хобіт, не паспеўшы прыдумаць нічога путнага.

А Глыкс прашыпеў:

Вышэй за дрэвы, за дамы,
Ніхто не бачыў карані,
Хаця і не расла ніколі —
Вышэй ад усялякай столі!

— Лёгка! — сказаў Більба, — зразумела, гара.

— А-га! Ці ссапраўды ісстота адказала? Добра, добра, трэба нам пачаць гульню, мая кашштоўнассць! Калі кашштоўнассць сспытае, і ісстота не адкажа, мы з'ямо яе, так, мая каштоўнассць? А калі ісстота сспытае нас, і мы не адкажам, то мы ззробім, чаго Ісстота пажадае, так? Мы давядзем яе да выхаду, так-сс!

— Так, добра! — сказаў Більба, не асмельваючыся спрачацца, і ледзь не пашкодзіў галавы, спрабуючы знайсці загадкі, якія б уратавалі ад з'ядзення.

Трыццаць белых коней на чырвонай гары,
Разам сышліся,
Пасля разышліся,
Потым застылі ізноў да пары.

Толькі гэта ён і здолеў вынайсці — думка пра тое, што яго могуць з'есці, надта ціснула нарозум. Вядома, загадка стараватая, і Глыкс ведаў адказ не горш за нас з вамі.

— Лёгка, лёгка, — прашыпеў ён. — Зубы, зубы! Мая каштоўнас-сць, але ж у нас толькі шэсць! I ён задаў другую загадку:

Без голасу, а плача, Бяскрылы, а ляціць, Бяззубы, а кусачы, Без рота, а крычыць.

— Момант, момант! — закрычаў Більба, які ўсё не мог па-збавіцца ад думак пра з'ядзенне. На шчасце, ён калісьці раней чуў нешта падобнае і, трошкі прывёўшы ў парадак думкі, хутка знайшоў адказ.

— Вецер, зразумела, вецер! — сказаў ён, і так быў задаволены сабою, што тут жа прыдумаў загадку. «Вось будзе арэшак злыдню падземнаму», — падумаў наш хобіт:

У блакітным твары вока, У зялёным твары вока, Падміргнулі й кажуць так: «Мы падобныя, аднак, Нехта з нас высока, Другі ўнізе далёка!»

— С-с-с, с-с-с, — сказаў Глыкс. Пад гарою жыў ён доўп, надта доўгі час і на такія рэчы ўжо забыўся.

Але толькі Більба пачаў спадзявацца, што агідзень адказаць не здолее, як Глыкс нарэшце дакапаўся да даўніх, запыленых, згубленых успамінаў пра тое, як жыў ён са сваёю бабуляй у норцы на беразе ракі.

— С-с-с, мая каштоўнассць, — сказаў ён. — Ссонца і дзьмухаўцы, вось што.

Звычайныя загадкі пра звычайныя жыццёвыя рэчы яму паспелі надакучыць. Дый нагадвалі яны пра дні, калі быў ён не такі самотны, злы ды пранырлівы. Глыкс пачаў злавацца. Што горш, ад гульні зноў прачнуўся голад, таму на гэты раз ён паспрабаваў загадку больш складаную ды непрыемную:

Яе не ўбачыць, яе не адчуць, Яе не ўнюхаць, яе не пачуць, Між зор, над гарамі яна залягае, У норах, пячорах без сну яна дбае. Яна пачынае, яна ж і сканчае, Заўсёды і смех, і жыццё адбірае.

На вялікі для Глыкса жаль, Більба такое ўжо чуў раней, і ўвогуле, адказ ляжаў паўсюль навокал.

— Цемра, — сказаў ён, нават галавы не паскробшы і не задумаўшыся ані хвілінкі. I адразу ж запытаў сам, каб выйграць час, пакуль не знойдзе сапраўды цяжкую загадку:

Без вокнаў, замкоў ды засавак хата, Трымае кавалачак золата ў кратах.

Здаваўся хобіту страшэнна лёгкім гэты арэшак, хоць не зусім звычайна распавяданы. Але ж для Глыкса сталася зусім не так. Той і шыпеў, і шаптаў, і пляваўся, а адказаць не мог.

15
Мир литературы

Жанры

Фантастика и фэнтези

Детективы и триллеры

Проза

Любовные романы

Приключения

Детские

Поэзия и драматургия

Старинная литература

Научно-образовательная

Компьютеры и интернет

Справочная литература

Документальная литература

Религия и духовность

Юмор

Дом и семья

Деловая литература

Жанр не определен

Техника

Прочее

Драматургия

Фольклор

Военное дело