Выбери любимый жанр

Хобіт, або вандроўка туды і назад - Толкин Джон Рональд Руэл - Страница 25


Перейти на страницу:
Изменить размер шрифта:

25

Тут хобіт з чараўніком ды Беарн паселі на драўляныя лавы, Гэндальф пачаў распавядаць, а Більба матляў нагамі й паглядаў на кветкі ў садзе, цікавячыся іх назвамі — добрай паловы ён раней ніколі не бачыў.

— …Япераходзіў цераз горы з сябрам-двума… — казаў чараўнік.

— Двума? Я магу бачыць толькі аднаго, ды надта малога да таго ж, — перабіў Беарн.

— Ну, па праўдзе кажучы, я не хацеў турбаваць вас усёй кампаніяй, пакуль не высветлю, ці не занятыя вы. Я паклічу, калі вы не супраць,

— Калі ласка, кліч!

Тады Гэндальф працягла ды пранізліва засвістаў, і вось — з-за рага дома па садовай сцежцы падышлі Торын і Доры і нізка пакланіліся.

— 3 сябрам-трыма, вы мелі на ўвазе, я бачу! — сказаў Беарн.

— Але ж гэта не хобіты, а гномы!

— Торын Дубатарч, да вашых паслуг! Доры, да вашых паслуг! — сказалі абодва гномы, кланяючыся зноў.

— Не патрэбныя мне вашыя паслугі, дзякуй вялікі, — сказаў Беарн, — але, я падазраю, вам патрэбныя мае. Не тое, каб мне падабаліся гномы, аднак, калі праўда, што вы той самы Торын (сын Трэйна сына Трора, калі не памыляюся), вашыя спадарожнікі паважаныя і добрасумленныя, і калі вы — ворагі гоблінаў і аніякага злачынства не збіраецеся ўчыніць на маёй зямлі… а нарэшце, што вы збіраецеся рабіць?

— Яны падарожнічаюць да земляў сваіх бацькоў, на ўсход ад Ліхалесся, — растлумачыў за гномаў Гэндальф, — і на вашай зямлі цалкам выпадкова. Мы ішлі цераз Высокі Перавал, які павінен быў вывесці нас на дарогу на поўдзень ад вашай зямлі, але на нас напалі злыя гобліны — пра што я і збіраўся вам распавядаць.

— Ну то распавядай! — сказаў Беарн, які ніколі асаблівай ветлівасцю не вызначаўся.

— Навальніца была жудасная, каменныя веліканы кідаліся аскепкамі скалаў, і нам давялося схавацца ў пячоры каля вяршыні перавалу — мне, хобіту і некалькім нашым спадарожнікам…

— Двое — гэта ў вас некалькі?

— Дык, не. Па праўдзе кажучы, нас было трошкі больш.

— Дзе ж яны? Забітыя, з'едзеныя? Ці яны збочылі да хаты?

— Дык, не. Чамусыді не ўсе падышлі, калі я свіснуў. Саромяцца, напэўна. Бачыце, мы надта баімся вас паклапаціць звыш мяжы, з'явіўшыся ўсім кагалам.

— Ну дык свішчы зноў. Здаецца мне, у мяне сёння нечаканая вечарынка, так што адзін ці другі яшчэ — клопат невялікі, — прабурчэў Беарн.

Гэндальф свіснуў, але і скончыць не паспеў, як Норы з Оры паказаліся з-за рага. Калі памятаеце, Гэндальф наказаў ім падыходзіць праз кожныя пяць хвілін.

— Здорава! — ухваліў Беарн. — Хутка вы. Дзе ж вы хаваліся? Ну, хто ж вы, мае выпрыгунчыкі?

— Норы да вашых паслуг, Оры да… — пачалі яны, але Беарн перабіў Іх.

— Дзякуй! Калі мне будуць патрэбныя вашыя паслугі, я пра іх запытаю. Сядайце, я жадаю пачуць ваша апавяданне перад тым, як надыдзе час вячэры.

— Як толькі мы ляглі спаць, — распавядаў Гэндальф далей, — у задняй сцяне пячоры адчыніліся дзверы, адтуль павыскаквалі гобліны, схапілі хобіта з гномамі ды караван нашых поні…

— Караван? Вы што — вандроўны цырк? Ці везлі з сабой цэлы караван дабра? Ці ў вас шэсць — гэта караван?

— Не, не! Факгычна, нам патрабавалася болей за шэсць поні таму, што нас было крыху больш за шасцёра — а, вось і яшчэ двое!

У гэты самы момант з-за рага паказаліся Балін і Двалін і пакланіліся так нізка, што бародамі аж да каменнай падлогі дакрануліся. Вялізны чалавек спачатку насупіўся, але яны ледзь са скуры не павылузваліся, намагаючыся быць ветлівымі: і кланяліся, і каленкі падгіналі, і капелюшамі матлялі перад каленкамі (як у гномаў і прынята, чын чынам), пакуль ён не скончыў хмурыцца і пырснуў ад смеху. Надта ўжо камічна яны выглядалі.

— Караван, сапраўды, — сказаў Беарн. — I такі смешны. Заходзьце, веселуны, і як жа вас клічуць? Паслугі мне вашыя не патрэбныя, толькі прозвішчы, а потым сядайце — хопіць ужо матляцца!

— Балін і Двалін, — сказалі гномы, не адважыўшыся супярэчыць і крыўдзіцца, і плюхнуліся на падлогу, выглядаючы крыху здзіўленымі.

— Ну, што далей? — запытаў Беарн у чараўніка.

— Дзе гэта я?… А-а, дык вось — мяне не схапілі. Я забіў гобліна ці двух бліскавіцай…

— Добра! — рыкнуў Беарн. — I чараўнікі на нешта вартыя.

— … I праслізнуў у дзверы перад тым, як яны зачыніліся. Я прайшоў за імі ў галоўную залю, бітком набітую гоблінамі. Там быў і Вярхоўны Гоблін, а з ім трыццаць ці сорак узброеных ахоўнікаў. I я падумаў: «Нават калі б гномы не былі скаваныя, што можа зрабіць тузін супраць такой прорвы?»

— Тузін! Першы раз у жыцці чую, каб восем звалі тузінам. Ці ў цябе ёсць яшчэ выпрыгунчыкі недзе ў скрыні?

— Ну, так, здаецца, яшчэ ёсць парачка — Філі і Кілі, калі не памыляюся, — сказаў Гэндальф, якраз калі тыя выйшлі з-за рага і сталі, усміхаючыся ды кланяючыся.

— Дастаткова! — сказаў Беарн. — Сядайце, і давайце слухаць далей!

I Гэндальф распавядаў далей, пакуль не дайшоў да бойкі ў цемры, да таго, як знайшлі ніжнюю браму і як з жудасцю даведаліся, што страцілі хобіта.

— Палічылі сябе і высветлілі, што спадара Торбінса няма. Нас толькі чатырнаццаць!

— Чатырнаццаць? Першы раз чую, што дзесяць мінус адзін — чатырнаццаць. Значыць, вас засталося дзевяць, ці ты прад-ставіў не ўсіх са сваёй кампаніі.

— Ну так, зразумела, вы яшчэ не бачылі Ойна з Глойнам. А, на здароўе, вось і яны! Спадзяюся, вы ім даруеце, што яны вас патурбавалі.

— Ды няхай усе сюды ідуць! Хутчэй! Вы, двое, сядайце тут! Аднак зірні ж сам, Гэндальф, нават цяпер толькі дзесяць гномаў, ты й хобіт, які згубіўся. Гэта будзе адзінаццаць (без хобіта), а не чатырнаццаць, — вядома, калі чараўнікі лічаць як і ўсе астатнія. Але ж, калі ласка, працягвай далей.

Па Беарну амаль нічога заўважыць было немагчыма, але ён вельмі зацікавіўся. Справа ў тым, што менавіта тую частку гор, якую апісваў Гэндальф, ён некалі ведаў дакладна. Ён ківаў галавою і бурчэў пра сябе, калі пачуў пра з'яўленне хобіта, пра мітусню на апоўзні і пра ваўчынае зборышча. Калі справа дайшла да караскання на дрэвы і ваўкоў, што былі пад нагамі, ён узняўся і захадзіў туды-сюды, мармычучы: «Калі б мне толькі там быць! Я б іх павесяліў лепш за феерверк!»

— Ну, — сказаў Гэндальф, вельмі задаволены поспехам апавядання, — я намагаўся, як здолеў. Вось сядзім мы, пад намі ваўкі шалеюць, і лес навокал пачаў палаць. Тут з гор спусціліся гобліны і знайшлі нас. Яны аж завішчэлі ад радасці і прыняліся спяваць кплівыя песенькі: «Птушак пятнаццаць на дрэвах сядзелі…»

— Зямля і нябёсы! — рыкнуў Беарн. — Толькі не кажы мне, што гобліны не здольныя лічыць- Здольныя. Дванаццаць — не пятнадцаць, і яны гэта ведалі.

— I я таксама. Тут яшчэ Біфур і Бафур. Я не адважваўся прадставіць іх вам, але ж вось яны.

З'явіліся Бафур з Біфурам. «I я!» — дадаў Бамбур, які быў самы тоўсты і вельмі пакрыўдзіўся загадам ісці апошнім. Ён зусім задыхаўся, паспяваючы за Бафурам з Біфурам. Чакаць яшчэ пяць хвілін ён адмовіўся і пайшоў разам з ші.

— Ну, вось, зараз вас пятнаццаць. I калі гобліны лічыць здольныя — перада мною ўсе тыя, хто сядзелі на дрэвах. Цяпер, магчыма, скончым гісторыю без нечаканых перапынкаў.

Більба зразумеў, як жа мудра зрабіў чараўнік. 3-за перапынкаў і нечаканых з'яўленняў Беарн больш зацікавіўся апавяданнем і не прагнаў адразу ж гномаў, як недарэчных і нахабных валацуг. Беарн, калі толькі ўдавалася, у дом свой нікога не пускаў. Сяброў было ў яго няшмат, жылі яны далёка, і да сябе больш за пару гасцей адначасова ён ніколі не запрашаў. А цяпер цэлых пятнац-цаць незнаёмцаў паселі на ягоным ганку!

Калі чараўнік скончыў гісторыю, распавёўшы пра тое, як іх выратавалі арлы і прынеслі на Карок, сонца схавалася за пікамі Туманных Гор і па Беарнавым садзе працягнуліся чорныя цені.

— Вельмі добрае апавяданне! — сказаў ён. — Найлепшае з тых, што я чуў за апошнія часы. Калі б усе валацугі магаі так распавядаць, яны б знаходзілі мяне дабрэйшым. Зразумела, гэты цуд вы маглі і тут на месцы выдумаць, але ж, ва ўсялякім выпадку, гісторыя каштуе добрай вячэры. Пойдзем, пачастуемся!

— Так, так, калі ласка! — адказалі ўсе хорам. — Дзякуй вам вялікі!

25
Мир литературы

Жанры

Фантастика и фэнтези

Детективы и триллеры

Проза

Любовные романы

Приключения

Детские

Поэзия и драматургия

Старинная литература

Научно-образовательная

Компьютеры и интернет

Справочная литература

Документальная литература

Религия и духовность

Юмор

Дом и семья

Деловая литература

Жанр не определен

Техника

Прочее

Драматургия

Фольклор

Военное дело