Выбери любимый жанр

Хобіт, або вандроўка туды і назад - Толкин Джон Рональд Руэл - Страница 35


Перейти на страницу:
Изменить размер шрифта:

35

Торына прывялі да караля. Кароль сувора зірнуў на яго ды задаў мноства пытанняў. А ў адказ пачуў толькі, што Торын памірае з голаду.

— Чаму ты ды твае прыспешнікі тройчы спрабавалі напасці на мой народ падчас свята? — спытаў кароль.

— Мы не нападалі на іх, — адказаў Торын. — Мы прыйшлі прасіць ежы, бо паміралі з голаду.

— Дзе твае сябры цяпер, і што яны робяць?

— Не ведаю. Хутчэй за ўсё, паміраюць з голаду ў лесе.

— Што ж вы рабілі ў лесе?

— Шукалі ежу ды пітво, бо паміралі з голаду.

— Ды што ж вас увогуле прывяло ў лес? — спытаў кароль, раззлаваўшыся.

Тут Торын сціснуў вусны і слова болып не вымавіў.

— Добра, — сказаў кароль. — Выведзіце яго ды трымайце добра, лепш за ўсё ў моцнай каморы, пакуль не адчуе больш ахвоты распавесці праўду. Няхай хоць сотню гадоў прасядзіць.

Вось так апынуўся ў каралеўскай турме небарака Торын і, калі досыць ад'еўся ды падзякаваў лёсу й эльфам за нядрэннае харчаванне, пачаў цікавіцца, што ж здарылася з ягонымі няшчас-нымі сябрамі. I даведаўся даволі хутка. Але ж пра гэта будзе расповед у наступнай частцы. Там пачнецца іншая прыгода, у яюй хобіт зноў выявіў самым адметным чынам сваю карыснасць.

Частка 9

У БОЧКАХ, НА БОЧКАХ I ПАД БОЧКАМІ

На наступны дзень пасля бойкі з павукамі Більба і гномы "зноў, адчайна і безнадзейна, паспрабавалі знайсці выхад. Ранкам яны падняліся, ледзь трымаючыся на нагах ад голаду й смагі. Паспрачаліся крыху наконт таго, у якім баку сцежка, дый пайшлі, куды захацелі восем з трынаццаці. Але даведацца, чыя была рацыя, ім так і не давялося. Змрочны лясны дзень зноў паціху рабіўся паўнюткай начной чарнатой, калі знянацку побач успыхнула мноства паходняў, быццам сотні чырвоных зор навокал. 3 цемры скочылі Лясныя эльфы з лукамі й дзідамі напагатове і загадалі гномам спыніцца.

Пра бойку і думаць было немагчыма. Нават калі б гномы не былі ў такім стане, што палон здаваўся ім шчасцем, са зброі недарэкі мелі толькі маленькія нажы. А што нажы супраць эль-фавых стрэлаў? Эльфы здольныя пацэліць у цемры ў птушынае вока. Так што гномы пакорліва спыніліся ды паселі на зямлю ў чаканні — апроч Більба, які хуценька насунуў на палец пярсцёнак ды скочыў убок. I таму, калі эльфы павязалі ды пералічылі па-лонных, хобіта і не ўлічылі, і не звязалі.

Яны і не чулі, пакуль вялі палонных па лесе, як хобіт спрытненька ішоў за імі на бяспечнай адлегаасці ад святла паходняў. Гномам пазавязвалі вочы, але можна было пра тое і не клапаціцца — Більба і з шырока расплюшчанымі вачыма не бачыў, куды рухаецца, а адкуль пачаўся рух, ні ён, ні гномы не ведалі. Давялося напружыцца, спяшаючы за паходнямі, бо эльфы прымушалі гномаў ісці з усёй магчымай спрытнасцю, дарма што тыя былі аслабелыя ды стомленыя. Кароль загадаў спяшацца. Раптам паходні спыніліся. Хобіт хуценька падкраўся пабліжэй — і ў час! Бо эльфы пераходзілі мост, што выводзіў да дзвярэй каралеўскай крэпасці. Пад мостам хутка і шумна струменілася цьмяная вада, а над другім краем узвышалася брама, якая зачыняла ўваход у вялізную пячору. Брама ўрэзалася ў круты схіл, зарослы лесам. Вялізныя бярозы спускаліся да самай вады, нават акуналі ў струмень карані.

Эльфы прагналі палонных цераз мост, але Більба прыпыніўся ў хваляванні. Зусім, зусім не падабаліся яму ні пячора, ні брама. Ён вырашыў не пакідаць таварышаў якраз тады, калі апошнія эльфы ўжо заходзілі за браму. Хобіт ледзь паспеў прашмыгнуць за імі, і вялікія каралеўскія дзверы з бразгатам зачыніліся за ягонай спінай.

Падземныя праходы асвятляла чырвонае полымя паходняў. Эльфы-вартаўнікі спявалі, ідучы пакручастымі, перакрыжаванымі праходамі, паганяючы перад сабой рэха. Тунелі каралеўскага палацу не былі падобныя да гоблінскіх: меншыя, не такія глыбокія, і дыхалася там лягчэй. У вялікай залі з калонамі, што высеклі разам з заляй у горнай тоўшчы, на разным драўляным троне сядзеў кароль з разным дубовым посахам у руцэ. Надышла восень, і таму галаву караля вянчала карона з ягадаў ды пачырванелага лісця. Увесну ён насіў карону з лясных кветак.

Палонных прывялі да яго. Хоць ён і зірнуў на іх сувора, але загадаў развязаць, бо былі яны стомленыя і знясіленыя.

— У маім доме вяроўкі ім не патрэбныя, — сказаў ён. — Чароўная брама нікога не выпусціць адсюль без майго дазволу.

Доўгі час кароль уважліва і дбайна выпытваў у гномаў, хто такія і што робяць, куды мелі намер трапіць і адкуль ідуць, але пачуў ад іх не больш за тое, што расказаў Торын. Гномы мелі найгоршы настрой, злаваліся і нават не спрабавалі быць ветлівымі.

— У чым жа мы вінаватыя, о кароль? — спытаў Балін, старэйшы з тых, хто застаўся. — Ці ж злачынства заблукаць у лесе, ледзь не памерці з голаду і смагі, быць палонным павукоў? Ці ж павукі — твае хатнія жывёлы альбо ўлюбёнцы, што за-бойства іх так цябе раззлавала?

Зразумела, таюе пытанне толькі болей раз'юшыла караля, і той адказаў:

— Злачынства — бадзяжыць у маім каралеўстве без майго дазволу. Ці ж вы забыліся, што знаходзіцеся ў маіх уладаннях, ды карыстаецеся шляхам, які праклаў мой народ? Ці ж не вы тройчы турбавалі і пераследавалі маіх людзей па лесе ды раз-будзілі павукоў сваш лямантам і мітуснёй? Пасля ўсяго, што вы нарабілі, я маю права даведацца, чаму вы сюды з'явіліся. Калі я не даведаюся зараз жа, я загадаю трымаць вас, аж пакуль вы не прыдбаеце крыху розуму й добрых манераў!

Пасля кароль загадаў зачыніць кожнага з гномаў у асобнай каморы, даць досыць ежы і пітва, але не дазваляць выходзіць за дзверы, пакуль хаця хто не распавядзе тое, што караля цікавіла. Аднак ён не сказаў ім, што і Торын таксама палонны. Вось пра гэта даведаўся Більба.

Бедны спадар Торбінс! Доўгі, невыносна нудны час правёў ён у гэтым месцы ў поўнай самоце, заўсёды хаваючыся, баючыся на імгненне зняць пярсцёнак, толькі зрэдку адважваючыся па-спаць у самых цёмных і дальніх кутах, якія толькі мог знайсці. Рабіць не было чаго, таму Більба блукаў па каралеўскім палацы. Дзверы зачыняліся чарамі, але можна было праскочыць, калі паспяшацца. Кампаніі эльфаў, часам з каралём на чале, выязджалі на паляванні ці па якіх іншых справах у лес або да земляў на Усходзе. Більба з ягоным спрытам мог праскочыць за імі і пра-скокваў, але ж небяспечная тое была справа. Не адзін раз яго ледзь не прыхлопвала дзвярыма, бо зачыняліся яны адразу ж за апошнім эльфам, а ў натоўпе з імі хобіт ісці не адважваўся з-за свайго ценю (хоць і тонкага й няпэўнага ў святле паходняў) — а раптам хто заўважыць ці натыркнецца. А калі і выскокваў, што рабіў даволі рэдка, асаблівага задавальнення не знаходзіў. Ад гномаў сыходзіць ён не хацеў, а што рабіць без іх у лесе і куды наагул падацца? Паляванне эльфаў не дагоніш, таму аніякіх лясных таямніц ды сакрэтаў Більба не выведаў, толькі бадзяўся па лесе як той няшчасны шчанюк. Адзін клопат меў — каб не заблукаць у чаканні, пакуль пашанцуе вярнуцца. А таксама паку-таваў з голаду, бо паляваць не ўмеў, а ў пячорах хоць пачаставацца можна было, крадучы ежу са сталоў ды камораў, калі побач нікога.

«Я быццам злодзей, які не здольны ўцячы і кожны дзень прымушаны рабаваць той самы дом, — думаў няшчасны хобіт. — Вось яна, самая занудлівая і гадкая частка гэтай няшчаснай, недарэчнай, няўтульнай, дурной авантуры! Хацеў бы я зноў апынуцца ў сваёй норцы, перад агменем, і каб лямпа ззяла!»

Часта ён таксама думаў, каб нейкім чынам паслаць вестку да чараўніка, што, відавочна, было немагчымым. Так што хутка давялося ўцяміць, што калі нехта тут і зробіць што-небудзь, то будзе гэта менавіта ён, самотны і пазбаўлены дапамогі спадар Торбінс.

Нарэшце, пасля тыдня-другога гэткага патаемнага прасліз-гучага жыцця, пасля падглядання і высочвання вартаўнікоў, хобіт здолеў угледзець, дзе трымаюць кожнага з гномаў. Ён знайшоў усе дванаццаць камораў у розных канцах палацу і праз пэўны час вывучыў выдатна шлях да іх. Як жа ён здзівіўся, калі аднойчы ад вартавых (падслухоўваць стала ягонай звычкай) даведаўся пра нейкага палоннага гнома ў асабліва далёкім, цьмяным кутку палаца. Зразумела, хобіт адразу здагадаўся, што гэта ніхто іншы як Торын, — і хутка пераканаўся ў гэтым. Пасля шматлікіх турботаў хобіт здолеў трапіць на месца якраз тады, калі нікога побач не было, і перакінуцца словам-другім з права-дыром гномаў.

35
Мир литературы

Жанры

Фантастика и фэнтези

Детективы и триллеры

Проза

Любовные романы

Приключения

Детские

Поэзия и драматургия

Старинная литература

Научно-образовательная

Компьютеры и интернет

Справочная литература

Документальная литература

Религия и духовность

Юмор

Дом и семья

Деловая литература

Жанр не определен

Техника

Прочее

Драматургия

Фольклор

Военное дело