Выбери любимый жанр

Палтэргейст (на белорусском языке) - Ракитина Катерина - Страница 1

  • 1/1
Перейти на страницу:
Изменить размер шрифта:

1

Ракитина Катерина

Палтэргейст (на белорусском языке)

Кацярына Ракiцiна

Палтэргейст

(усе супадзеннi з рэальнымi людзьмi

i абставiнамi ёсць злонамеранасць аyтара)

Cуседка спынiла Ганю на лесвiцы i агрэсiyна спытала:

- У вас ноччу грукае?

Грукала yжо гады са тры - з таго часу, як Ганiн муж Лёня купiy камп'ютар, але дасюль скаргаy не было.

- Не, - адказала Ганя асцярожна.

- Пайду y астатнiх пытацца. Пэyна, палтэргейст.

За клопатамi Ганя зусiм забылася на размову i yспомнiла толькi ноччу, усхапiyшыся з невядомай прычыны. З пакоя мужа страляла, енчыла i бразгала "Дзюна-2000", да яе жонка прыцярпелася i спала без анiякага. Не... Ганя yслухалася: нейкi жудасны рытмiчны грукат даносiyся з цёмнай залы... змаyкаy... пачынаyся зноy...

- Лёня! - паклiкала яна, забiваючыся пад коyдру.

Лёня не азываyся.

Заплюшчыyшы вочы, вобмацкам падбегла Ганя да камп'ютара. Нiчога благага з мужам не адбылося, сядзеy сабе, ляскаy "мышкай". Незадаволена прамармытаy:

- Ну?

- Грукоча.

- Пляваць, - Харконены наязджалi на ягоную базу, хай там увесь дом развалiцца!

- I на сына? - Ганя б уцiснула y рукi мужа зброю i прымусiла ваяваць за дом i сям'ю, але да зброi, прынамсi, швабры, трэба было прабегчы праз цёмны пакой, дзе як раз бушаваy палтэргейст!

- А каб цябе! - Лёня ляпнуy па клявiшах. - Чарвяк!

Чарвяк з'еy харвестар. Канец свету. Ва yсялякiм разе, да ранiцы муж быy для Ганi згублены, яна ведала. Не, ён цудоyны чалавек, яе кахае, дзiця песцiць, не курыць, не п'е, носiць дамой заробак, хай i не вялiкi. Але ж палтэргейст!!

Прачнулася Ганя няшчасная. Закiнула y садок дзiця, выпiла кавы i паехала да сяброyкi Алены Сяргееyны. Тая заyсёды яе разумела.

Пад кубак кавы i цыгарэту (сама Ганя не палiла, а Алена - хай сабе) яны абмылi костачкi сучасным мужчынам. Яшчэ раз высветлiлася, што тыя - бабздыры, абiбокi, не могуць зразумець тонкую жаночую iснасць, а y самiх калi сэрца i ёсць, то грубае, бы y насарога. Пад другi кубак дайшлi й да палтэргейста.

Алена тузанула плечыкам:

- Ат, i з палтэргейстам жывуць.

- Што?!

- Не тое, што ты падумала.

I расказала Ганi пра другую сваю сяброyку, да якой таксама прынадзiyся шумны дух. Высветлiлася, галоyнае, яго рэгулярна кармiць - як мужыка. Тады i шкоды анiякай. Дык тая, знаёмая, заyсёды ставiла яму пад шафу сподак з малаком i пячэннем. А аднойчы забылася.

- Забiy? - дрыжачымi вуснамi спыталася Ганя.

Аленка пырхнула.

- Не, вазу крышталёвую ляснуy. Лера на кухнi была - як бэмкнула! Усё цэлае, акрамя вазы. Ката y яе не было, дзецi y садку, муж у камандзiроyцы. Мiстыка!

- Ага, кармiць, - пазначыла Ганя. - А калi мой малако не любiць?

Тут Алена параiць не магла нiчога.

Ноччу палтэргейст маyчаy. Назаyтра Ганя паспяшалася праверыць, як той аднёсся да яе пачастункаy. Каша з малаком засталася, а шпроты як карова злiзала.

- Ага, - падумала Ганя.

- Слухай, - паспрабаваy прылашчыцца муж, - я тут у "Iнтэрнэце" пакапаyся... Там пра твой палтэргейст...

Ганя горда yскiнула галаву:

- Не трэба!

Вой, у нядобры час яна гэта сказала. Муж сабе спаy, а яна yздрыгвала i хвалявалася за Максiмку, калi не вельмi моцны, але настойлiвы грукат y каторы раз cтрусаy сцены. Казаy жа Лёня, у Барысаве нейкай сям'i з дому прыйшлося бегчы. Там не толькi грукатала, там палтэргейст шпурляyся мэбляй i электрычнымi пробкамi, без свету жылi. Нат мiлiцыi не збаяyся! Куханнымi прыладамi... забойца. Ганя yявiла такое i yскочыла. Сям'ю трэба ратаваць! Калi не яна, то хто?!

Не зважаючы на грукат, забыyшыся на сябе, на палюшках падкралася да выключальнiка i запалiла святло.

- Ганя! Ганечка! Што ты?

Жонка плакала i смяялася, седзячы на падлозе, а на крэсле, ляпаючы iм аб сцяну, часаyся i вылiзваyся iх вялiкi рыжы кот.

Кацярына Ракiцiна

Палтэргейст

(усе супадзеннi з рэальнымi людзьмi i абставiнамi ёсць злонамеранасць аyтара)

11.10.01, Гомель

1
  • 1/1
Мир литературы

Жанры

Фантастика и фэнтези

Детективы и триллеры

Проза

Любовные романы

Приключения

Детские

Поэзия и драматургия

Старинная литература

Научно-образовательная

Компьютеры и интернет

Справочная литература

Документальная литература

Религия и духовность

Юмор

Дом и семья

Деловая литература

Жанр не определен

Техника

Прочее

Драматургия

Фольклор

Военное дело