Выбери любимый жанр

Даль - Колас Якуб Михайлович - Страница 1


  • 1/1
Перейти на страницу:
Изменить размер шрифта:

1

Якуб Колас

Даль

Зацвiла прыгожая лiпа.

Колькi шуму было тут на гэты час, колькi рознагалосага спеву! Працавiтыя пчолкi, усялякiя мушкi гулi так, што здавалася, нiбы лiпа - гэта нейкi дзiўны музыкальны iнструмент i тут адбываецца iгрышча. Але адцвiла лiпа, пачало спець насенне. Расло адно зернетка на самай высокай галiнцы. Можа, гэтая высачыня i была прычынаю таго, што маладому насенню захацелася кiнуць тутэйшы грунт i перабрацца туды. I якое павiнна быць шчасце жыць там, калi ад аднаго толькi погляду на прыволле гэтай далi рабiлася светла i радасна на душы.

Бывала, ледзь толькi ўзыдзе сонца, ледзь рассцелюцца на версе лясоў i ўзгоркаў яго залатыя абрусы, як гэтае зерне ўжо не зводзiць вачэй з сiняй далi. Што было ў ёй такога, чым прывабiла яна, гэтая даль, маладое лiпавае дзiця?.. У той бок, адкуль найлепш выглядала гэтая даль, беглi разлогi шырокiх палёў, а на iх межах то там то сям параскiдалiся, як маладзiцы ў жнiво, дзiкiя грушы. Цiхiя ўзгоркi, бы хвалi рачныя, таксама, вiдаць, цягнулiся да няяснай i прыгожай далi. А там, дзе поле ўпiралася ў цёмную сцяну баравога лесу, на самай гранiцы, ззяла, як люстэрка, пакручастая стужка вады. Яшчэ далей, там, куды беглi срэбныя загiбы блiскучай рэчкi i памыкалiся ўзгоркi, баравы лес i шырокае поле, ужо нельга было разглядзець нiчога паасобку, - была проста даль, якая так моцна парывае да сябе душу, - даль, над якою драмалi ў залатых марах, здавалася, нерухомыя клубочкi кучаравых хмарак.

Ёсць нейкае хараство ў гэтай няяснасцi, у гэтай безгранiчнай далячынi, дзе неба нiзка-нiзка нахiляецца над зямлёю. Якая ўлада, якая сiла цягне ў бязмежнасць сiняй далi?

- Эх, - уздыхала маладое зерне, - паляцець бы ў гэтую даль.

Пачуў вецер тыя ўздыханнi, устаў з-за ўзгорка, пазяхнуў пасля салодкага супачынку i падляцеў да маладога насення.

- А я i ведаў, - сказаў ён, - што не сягоння-заўтра папросiшся ты ў дарогу. Трэба, трэба пазнаваць свет!

I стала прасiць маладое насенне, каб вецер узяў яго з сабою i панёс у аблюбаваную даль.

Старой лiпе шкада было пускаць дзiця ў чужы свет, невядома куды, але што парадзiць? Можа, там будзе i лепей яму? Дык што, станавiцца ўпоперак дарогi? Мо гэты шлях - шлях яго шчасця? Благаславiла мацi сваё дзiця.

- Ляцi, мiлае!

Падхапiў вецер маладое насенне i панёс. Лятуць яны, i здаецца, самi бягуць на спатканне прыгожыя ўзгоркi, зялёныя лагчынкi. Пазiрае на ўсё маладое насенне i вачам сваiм не верыць: няўжо гэта тыя самыя малюнкi, на якiя глядзела яно так нядаўна? А дзе ж iх хараство? Дзе тыя гладкiя абрысы, дзе грабянi, што так павабна выглядалi адтуль - з лiпы? А палоскi лясоў? Нават сама рэчка не такая, якою здавалася здалёк.

Нейкi неспакой пачынаў агортваць маладое насенне. Ой, цi не жартуе з iм вецер: цi туды нясе ён, куды прасiлася душа?

- А цi скора будзе тая даль, мiлы вецер?

- Мы даўно мiнулi яе, - адказаў вецер, - а цяпер новая даль перад намi.

1
  • 1/1

Вы читаете книгу


Колас Якуб Михайлович - Даль Даль
Мир литературы

Жанры

Фантастика и фэнтези

Детективы и триллеры

Проза

Любовные романы

Приключения

Детские

Поэзия и драматургия

Старинная литература

Научно-образовательная

Компьютеры и интернет

Справочная литература

Документальная литература

Религия и духовность

Юмор

Дом и семья

Деловая литература

Жанр не определен

Техника

Прочее

Драматургия

Фольклор

Военное дело