Не ў аднэй толькi нашай душы (на белорусском языке) - Колас Якуб Михайлович - Страница 1
- 1/1
Перейти на страницу:
Изменить размер шрифта:
1
Якуб Колас
Не ў аднэй толькi нашай душы...
Не ў аднэй толькi нашай душы
Зерне ёсць хараства
Аб iм казку складае ў цiшы
Колас нiвы, трава.
Не ў адным толькi сэрцы людзей
Iскра праўды гарыць
Аб ёй песню пяе салавей,
Аб ёй рэчка журчыць.
У той песнi, шырокай, як свет,
Чутны ветры i гром.
Дык прымi ж ты прывет,
Свет бязмежны, мой дом.
1
- 1/1