Выбери любимый жанр

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) - Ницше Фридрих Вильгельм - Страница 7


Перейти на страницу:
Изменить размер шрифта:

7

Пачуццё i дух - толькi прылады i цацкi: за iмi крыецца Самасць. Самасць шукае вачыма пачуццяў i слухае вушамi духу.

Самасць заўсёды слухае i шукае: яна параўноўвае, падпарадкоўвае, заваёўвае i разбурае. Яна пануе i загадвае нават твайму "Я".

За думкамi i пачуццямi тваiмi, браце мой, стаiць магутны валадар, невядомы мудрэц - Самасць яго iмя. У тваiм целе жыве ён, ён i ёсць тваё цела.

У цела больш розуму, чым у тваёй найвышэйшай мудрасцi. I хто ведае, навошта ўвогуле патрэбна целу твая найвышэйшая мудрасць?

Твая Самасць смяецца з твайго Я i яго гордых падскокаў. "Што мне тыя выдыганнi i ўзлёты думкi? - кажа яна сабе. - Бакавая дарога да маёй мэты. Я толькi шлейка майму "Я", i ўдыхаю ў яго ягоныя паняццi.

Самасць умаўляе "Я": "тут адчувай радасць!" I "Я" радуецца i думае, як яму скаштаваць гэтай радасцi, - яно ж i павiнна так думаць.

Пагарднiкам цела хачу я сказаць сваё слова. З пашаны ўзнiкла iхняя пагарда. Што ж гэта такое, што стварае пагарду i пашану, каштоўнасць i волю?

Творчая Самасць стварыла сабе пагарду i пашану, гэта яна - творца радасцi й смутку. Творчае цела зрабiла сабе розум як прыладу сваёй волi.

Нават у дурасцi i ў пагардзе вы, пагарднiкi цела, служыце Самасцi. Я кажу вам: вашая Самасць хоча памерцi i адварочваецца ад жыцця.

Яна ўжо не можа рабiць таго, да чаго найболей iмкнецца, - тварыць звыш сябе. Гэтага яна хоча найболей, i ў гэтым яе найбольшае жаданне.

Аднак ёй ужо позна iмкнуцца да гэтага: i вось - Самасць прагне пагiбелi.

Вашая Самасць жадае смерцi - таму i аддалi вы цела пагардзе! Бо вы ўжо не можаце тварыць звыш сябе.

Вось чаму абураецеся вы на жыццё i на зямлю. Неўсвядомленая зайздрасць хаваецца ў косым позiрку вашай пагарды.

Не, не пайду я па вашай дарозе, вы, пагарднiкi цела! Вы мне не кладка да Звышчалавека!

Так сказаў Заратустра.

Пра радасцi i шалы

Браце мой, калi ёсць у цябе цнота, i калi яна твая цнота, дык навошта, каб ты валодаў ёю супольна з усiмi.

Вядома, табе хочацца лашчыць яе i называць iмем, жартуючы, тузаць за вуха i быць з ёю запанiбрата.

Глядзi ж! Цяпер iмя, якiм ты назваў яе, зрабiлася супольным, i ты сам зрабiўся часцiнай народу i натоўпу разам з цнотаю сваёю!

Лепш, калi ты скажаш: "Нельга нi выказаць, нi назваць iмем тое, што ёсць пакута i слодыч маёй душы, а таксама голад майго нутра".

Хай будзе твая цнота занадта высокая, каб даваць ёй iмя: а як давядзецца табе гаварыць пра яе, не саромейся заiкацца.

А заiкаючыся, кажы так: "Гэта маё дабро, i я люблю яго; яно падабаецца мне ўсё цалкам, i я адзiн хачу дабра.

Нi патрэбы маёй натуры, нi божага закону, нi чалавечага ўстанаўлення я не хачу бачыць у цноце маёй; не хачу, каб яна стала мне ўказнiцай дарогi на неба, у рай.

Прадмет любовi маёй - зямная цнота: у ёй мала мудрасцi i зусiм мала сэнсу, зразумелага ўсiм.

Але гэтая птушка зладзiла ў мяне сваё гняздо, таму я люблю i шчыра пешчу яе, i цяпер яна ў мяне выседжвае залатыя яечкi".

Так ты павiнен заiкацца i хвалiць сваю цноту.

Калiсьцi цябе вярэдзiлi палкiя шалы, i ты называў iх лiхiмi. А цяпер ёсць адны толькi цноты: яны выраслi з тваiх шалаў.

Ты ўклаў сваю найвышэйшую мэту ў гэтыя шалы, паклаў яе ў сваё сэрца: радасцямi i цнотамi зрабiлiся яны цяпер.

Хай ты з роду запальчывых, альбо з пахацiнцаў, альбо з фанатыкаў, альбо з помслiвых - усё-такi, урэшце, усе шалы твае ператварылiся ў цноты i ўсе твае дэманы ў анёлаў.

Калiсьцi трымаў ты дзiкiх сабак у сваiх сутарэннях: i вось - у галасiстых птушак яны абярнулiся.

З труцiзны сваёй ты згатаваў сабе бальзам: ты даiў карову журбы - а цяпер п'еш салодкае малако з яе вымя.

I нiчога лiхога з цябе больш не вырасце, хiба што зло, якое ўзнiкае з барацьбы тваiх цнотаў.

Браце мой, калi шчасце з табою, дык у цябе толькi адна цнота, i не больш: тады табе лягчэй, iсцi цераз кладку.

Пачэсна мець многа цнотаў, але гэта - цяжкая доля; i многiя выпраўлялiся ў пустыню i мярцвiлi сябе, бо стамлялiся быць вайной i рысталiшчам сваiх цнотаў.

Браце мой, цi ж гэта не лiха - войны i бiтвы? Аднак гэтае лiха патрэбнае, як патрэбныя зайздрасць i недавер, i паклёп памiж тваiмi цнотамi.

Зiрнi, - як кожная цнота прагне найвышэйшага: яна патрабуе ўсяго твайго духу, каб ён стаў яе вешчуном, яна хоча ўсёй тваёй сiлы ў гневе, любовi, нянавiсцi.

Кожная цнота раўнiвая, а рэўнасць - жахлiвая рэч. I цноты могуць гiнуць ад рэўнасцi.

Ахоплены яе полымем, нiбы скарпiён, цаляе ў сябе сваiм джалам.

О, браце мой, цi ж ты не бачыў, як цнота кляне i джалiць сябе?

Чалавек - гэта нешта, што трэба адолець: i таму ты павiнен любiць свае цноты, бо праз iх ты загiнеш...

Пра бледнага злачынцу

Вы не хочаце забiваць, пакуль жывёла не стане на каленi, вы, суддзi i ахвярныя разнiкi? Бачыце, бледны злачынец кiўнуў: у вачах у яго вялiкая пагарда.

"Маё "Я" - нешта, што трэба адолець: маё "Я" - прычына вялiкай пагарды да чалавека", - кажуць вочы ягоныя.

Тое, што ён сам судзiў сябе, было ў яго найвялiкшай хвiлiнай: не дацца ж упасцi ў Нiжэйшасць таму, хто ўзвысiўся!

Няма iншага збавення, акрамя хуткай смерцi таму, хто так пакутуе ад самога сябе.

Суддзi, са спагады павiнны вы забiваць, а не з помсты i, забiваючы, думаць, каб жыццё апраўдала вас!

Мала толькi замiрыцца з тым, каго вы караеце смерцю. Хай будзе ваш смутак любоўю да Звышчалавека: так апраўдаеце вы працяг вашага жыцця!

"Вораг", - павiнны сказаць вы, а не "лiхадзей"; "хворы", - павiнны сказаць вы, а не "мярзотнiк"; "шаленец", - павiнны сказаць вы, а не "грэшнiк".

А ты, акрываўлены суддзя, калi б ты надумаў уголас выказаць тое, што ўчынiў ужо ў думках, кожны закрычаў бы: "Далоў гэты бруд i ядавiтага гада!"

Але адно - думка, але другое - учынак, але трэцяе - вобраз учынку. Памiж iмi не круцiцца кола прычыны.

Нейкi вобраз зрабiў бледным гэтага бледнага чалавека. Ён быў нароўнi з учынкам сваiм, учыняючы яго; але ўчынiўшы, не вынес вобраза ўчынку свайго.

З гэтага часу толькi злачынцу, якi ўчынiў злачынства, пачаў ён бачыць у сабе. Шаленствам я называю гэта: выключэнне зрабiлася ў яго сутнасцю.

Праведзеная рыса зачароўвае курыцу; удар, якi ён нанёс, зачараваў яго бедны розум. Шаленствам пасля ўчынку я называю гэта.

Слухайце, суддзi! Ёсць яшчэ й iншае шаленства - гэта шаленства перад учынкам. Не, зусiм не дастаткова глыбока ўпаўзлi вы ў гэтую душу!

7
Мир литературы

Жанры

Фантастика и фэнтези

Детективы и триллеры

Проза

Любовные романы

Приключения

Детские

Поэзия и драматургия

Старинная литература

Научно-образовательная

Компьютеры и интернет

Справочная литература

Документальная литература

Религия и духовность

Юмор

Дом и семья

Деловая литература

Жанр не определен

Техника

Прочее

Драматургия

Фольклор

Военное дело